Women power на Берлінале
70-ты Берлінскі кінафорум, лепшым фільмам якога была прызнана стужка “Зла не існуе” іранскага рэжысёра-дысыдэнта Махамада Расулофа, паказаў, што бярэ курс на радыкалізацыю сваёй праграмы. І справа не толькі ў пераможцы, якога вызначала журы на чале з зоркай сусветнага кіно Джэрэмі Айрансам. Новыя кіраўнікі Берлінале Карло Шатрыян і Марыетэ Рысенбек, што ўзначалілі форум пасля шматгадовага праўлення Дзітара Косліка, вырашыліся на спалучэнне ў праграме “ільда” і “полымя”. З аднаго боку, нашумелага супярэчлівага праекта Ільі Хржаноўскага DAU, з іншага — свежых і важных фільмаў жанчын-рэжысёраў. Апошнім, а таксама праектам, у цэнтры якіх аказваюцца жанчыны — і прысвечаны гэты агляд.
Далей