Арыенціры лабірынта
Персанальная выстава скульптура Андрэя Асташова “Тайна Мінатаўра” праходзіла ў Галерэі Міхаіла Савіцкага. Тэматыка прадстаўленых у экспазіцыі твораў для сучаснага беларускага мастацтва не ўласцівая. Андрэя ў адрозненне ад большасці ягоных калег, якія шукаюць натхнення ў традыцыях і рэаліях Захаду, вабіць Усход. Мне могуць запярэчыць, што гэта зусім не арыгінальна. Маўляў, Кітай, а раней Японія, стала прапісаліся ў свядомасці нашай культурніцкай грамады і, адпаведна, нямала тых, хто працуе ва ўсходняй стылістыцы, адпавядаючай запытам мастацкага рынку. Але Андрэй пайшоў далей — ён “запаў” на Камбоджу. А там і Індыя побач.