Апошнім часам імя Алены Кіш гучыць усё часцей. Выйшла прысвечаная мастачцы дакументальная стужка. Казачныя ільвы з яе маляванак ужо становяцца сувенірамі. Выдаюцца календары і альбомы з рэпрадукцыямі дываноў, якія самавучка са Случчыны рабіла ў 1930 — 1940-я гады падчас вандровак па навакольных вёсках, каб зарабіць сабе на жыццё. Урэшце, да гісторыі жыцця адной з самых загадкавых асоб у гісторыі беларускага мастацтва звярнуліся ў тэатры — 27 чэрвеня ў сталічным культурным хабе Ok16 адбылася прэм’ера спектакля “Прымітывы”.
Упершыню пра Алену Кіш загаварылі ў 1970-я гады, дзякуючы высілкам славутага беларускага графіка і земляка мастачкі Уладзіміра БАСАЛЫГІ: ён шукаў яе сваякоў, збіраў і рэстаўраваў дываны, ладзіў першыя выставы. Чаму яму з дзяцінства сніліся львы, а найлепшым падарункам на вяселле магла стаць толькі маляванка, на старонках “К” распавядае сам мастак.
У час падрыхтоўкі да іспытаў вырашыў зрабіць невялічкі “антракт” і выправіўся “чэрпаць сілы” ў матухны прыроды. Як выявілася, яе моц падвойваецца ў сяброўстве з музыкай: у сталічным Батанічным садзе была паказана опера Станіслава Манюшкі Verbum Nobile. Як сцвярджалі арганізатары, у фармаце 5D.
Лета — з балетам, Каляды — з операй. Да гэтай няхітрай формулы меламаны ўжо прызвычаіліся. Але сёлетні фестываль “Балетнае лета”, традыцыйна зладжаны Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам Беларусі, ужо ў шосты раз меў дадатковыя асаблівасці.
Калі ўваходзіш у вялізную прастору былога завадскога цэха, цябе сустракаюць два вялізныя банеры з выявамі аўтараў выставы. Глядач ідзе насустрач мастакам, чый позірк скіраваны наўпрост на яго.
У размаітай палітры падзей фестывалю “Арт-Мінск” выстава Антаніны Слабодчыкавай і Міхаіла Гуліна стала доказам таго, што сучаснае мастацтва здольнае не толькі патрабаваць да сябе ўвагі, але і прывабліваць ды падабацца.