Сквапны плаціць двойчы
Да стварэння аблічча Мінска прыклалі рукі і розум мноства людзей розных прафесій. Але некаторым у гэтай справе належыць выключная роля. Неаспрэчна, у іх ліку і знакаміты Аляксандр Кішчанка, чые мазаічныя пано сталі сапраўднай класікай манументальнага мастацтва.
Не так даўно ў СМІ з’явілася паведамленне пра тое, што мазаікі, размешчаныя на тарцах 16-павярховых будынкаў у раёне станцыі метро “Усход”, неўзабаве будуць адрэстаўраваныя. І сапраўды, пільна ўглядзеўшыся ў гэтыя творы, можна заўважыць, што на іх сям-там абсыпаецца смальта, а дзе і цэлыя кавалкі пано. І калі не ўмяшацца, тыя шчэрбіны паступова “з’ядуць” вядомыя ўсім выявы.
Чаму ж шэдэўрам, якія з’явіліся ўсяго гадоў 40 таму, так хутка спатрэбілася рэстаўрацыя? Як выявілася, тут тоіцца павучальная для нас гісторыя з нядаўняга мінулага.
Далей