Лёс апошняга рэктара
Красавік 1923 года. У Віцебскім мастацка-практычным інстытуце — калысцы знакамітай мастацкай школы — праходзіць рэвізія. Губернскі аддзел Рабоча-сялянскай інспекцыі правярае дзейнасць гэтай навучальнай установы пачынаючы з 1918 года. Рэвізоры вынікамі праверкі не задаволены: па іх меркаванні, інстытут не адпавядае свайму прызначэнню. Дрэннае ўражанне ў інспектараў выклікае і выстава студэнцкіх работ, большасць з якіх выканана ў авангардным стылі.
У заключэнні камісіі адзначана: інстытут “мае за сабой выключна адмоўныя бакі, якія заключаюцца ў прычыненні шкоды рэспубліцы сваім існаваннем”. Не задавальняе і постаць кіраўніка навучальнай установы: ён “не атрымаў адпаведнай навуковай падрыхтоўкі для заняцця месца рэктара ў вышэйшай школе”. У прынцыпе, гэта праўда, але…
Далей