Каб не вырасціць “маўглі”
Чалавек заўжды мае патрэбу ў эстэтычнай аздобе і асэнсаванні няпростых з’яў жыцця — што і з’яўляецца прэрагатывай мастацтва. Але не ўсім мастакам дадзена аб’яднаць у сваёй творчасці два гэтыя чыннікі — каб і прыгожа было, і думку вярэдзіла. А вось графік Раман СУСТАЎ гэта ўмее. Пабачыўшы ягоныя фантастычнага зместу аркушы, пачынаеш знаходзіць нечаканы падтэкст у самых звычайных рэчах. Да ўсяго, ён дзеліцца досведам з моладдзю, выкладаючы на кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Далей