Кветкі для мамы
У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” працуе персанальная выстава мастачкі Вольгі Данілюк. Менавіта такім чынам яна вырашыла павіншаваць сваю маму Тамару Аляксееўну з днём нараджэння. На кожнай з 19 прадстаўленых работ — кветкі. Іх выгадавалі мама і сястра, прынёс з прагулкі сын. Вольга Данілюк працуе ў тэхніцы алейнага, акварэльнага, пастэльнага жывапісу, цікавіцца батыкам, мастацкім тэкстылем, стварае аўтарскія лялькі, паштоўкі і сувеніры, робіць ілюстрацыі для дзіцячых часопісаў. У 2016 годзе калекцыя беларускай вопраткі Вольгі Данілюк заняла першае месца ў намінацыі “Тэкстыль” на Беларускім тыдні мастацтваў у Мінску. Пра гэта распавяла малодшы навуковы супрацоўнік музея-сядзібы “Пружанскі
палацык” Арына Сысыляціна.
Далей