Тэатр на мове жэстаў
Тэрмін “інклюзія” шчыльна ўвайшоў у наш лексікон, таму ідэі пра роўнае стаўленне да ўсіх грамадзян, у тым ліку да людзей, якія маюць фізічныя або псіхічныя асаблівасці, не падаюцца нечым новым. Вось толькі стварэнне сапраўды безбар’ернага асяроддзя не зводзіцца адно да паўсюднага ўзвядзення пандусаў. Паспрабуйце перанесці звычайнае для моладзі памкненне вучыцца
ва ўніверсітэце на юнакоў і дзяўчат з інваліднасцю. Ці ёсць у іх такая магчымасць?
У некаторых яна ўжо з’явілася. Сёлета Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў набрала першы ў сваёй гісторыі курс акцёраў з паслабленым слыхам. Ажыятаж на ўступных экзаменах быў ашаламляльным: на сем месцаў падалі больш за сотню заяў!
Далей