Раскажы, бабуля, патлумач
Ёсць такая прафесія: бабулек слухаць. І не толькі слухаць, але асэнсоўваць ды захоўваць філасофію вясковага слова і светаўспрымання. Для чаго? Прыкладна для таго ж рэстаўратар аднаўляе фарбы на амаль выцвілай фрэсцы на лядашчай царкоўнай сцяне. Штосьці, безумоўна, крыецца за ўсімі гэтымі напаўзабытымі сімваламі ды знакамі. Карціна сусвету ва ўяўленні беларуса? І гэта таксама. Багацце нашай мовы? Няма сумневу! Адзін з тых, хто ўмее слухаць бабулек — Генадзь Лапацін, вядучы навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадства і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава, а таксама — паэт, фалькларыст, этнограф.
Далей