КІМ ЧЖЭ ДОК: “Толькі смеласць дазваляе нам рушыць наперад”
Неверагодны па энергетычным запале перформанс Darkness Poomba паўднёвакарэйскай кампаніі Modern Table працягнуў у мінулую нядзелю праграму Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ”. Contemporary dance і фальклорныя спевы, ударны рок-н-рол і “чачотка” палачкамі для ежы — карэйскі калектыў прадставіў унікальнае дзеянне, у якім нацыянальная і глабальная культуры знаходзяць паразуменне, падпарадкоўваючыся смелай задуме. Аўтар дзёрзкага выказвання — мастацкі кіраўнік Modern Table КІМ ЧЖЭ ДОК. “К” пашчасціла паразмаўляць з рэжысёрам і харэографам пра яго спектакль, пошук унікальнага стылю і эканамічныя варункі, у якіх існуюць у Паўднёвай Карэі калектывы contemporary dance.
Далей