Скрыпка ручной работы, “баян-аркестр”, які не патрабуе дротавага падключэння, выдатныя па сваім гуку
балалайкі і домры… І ўсё гэта — “Зроблена ў Беларусі”! Музычныя інструменты, прадэманстраваныя 18 верасня Прэзідэнту краіны Аляксандру Лукашэнку, сведчаць пра тое, што айчынныя майстры могуць сваімі сіламі вырашыць тую праблему, якая некаторым песімістам здавалася ўжо вечнай.
16 верасня ў Гомелі завяршыўся ІХ Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод”.
Гран-пры атрымала Узорная харэаграфічная студыя “Дзеці Магніткі” з Магнітагорска (Расія). Якімі ж асаблівасцямі вызначаўся сёлетні конкурс? Ці спраўдзіліся чаканні? З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да старшыні журы — загадчыцы кафедры харэаграфіі, прафесара БДУКіМ Святланы ГУТКОЎСКАЙ, якая сочыць за развіццём фестывалю з часоў яго заснавання.
20 верасня пастаноўкай Мікалая Пінігіна “Рэвізор” у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі
Купалы распачаўся Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ”. Наперадзе нас чакаюць
19 спектакляў беларускай і міжнароднай праграм, а таксама “Школа ТЭАРТа”, у рамках якой адбудуцца сустрэчы з ключавымі фігурамі тэатральнай сцэны — беларускай, польскай і расійскай.
Сёння распачынаецца міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”. На мерапрыемстве па традыцыі два чалавекі атрымаюць званне ганаровага палешука. Хто канкрэтна? Інтрыга захоўваецца. Вядома толькі, што адзін з іх — работнік культуры і мастацтваў. Падчас мінулых фэстаў ганаровае званне атрымалі з пазначанай сферы дзейнасці Міхаіл Фінберг і Міхаіл Дрынеўскі.