У рэдакцыю “К” прыйшоў ліст ад брэсцкага краязнаўцы. Яму баліць душа за здабыткі сваёй малой радзімы. Таму і звярнуўся “брастчанін Аляксандр Пашчук” (менавіта так ён падпісваецца) у рэдакцыю. Нагода, здавалася б, дробная, але… Без увагі зварот такога неабыякавага грамадзяніна пакідаць у кожным разе не выпадала. Тым болей, што выпадак — далёка не адзінкавы.