29 жніўня ля службовага ўваходу ў Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр можна было заўважыць незнаёмыя абліччы. Акцёры перапытвалі адзін аднаго, у якога майстра вучыліся, у якім тэатры служылі. Акадэмія мастацтваў, ВГИК, ГИТИС — тут можна было пачуць назвы ўсіх вядомых творчых ВНУ. Прычына хваляванняў — прагляд у трупу артыстаў драмы.
Фільм Дар’і Жук “Крышталь” з трыумфам дабраўся да айчыннага пракату. Гучныя фестывальныя перамогі ў замежжы і мноства запрашэнняў на новыя прэстыжныя кінафорумы падрыхтавалі глебу для таго, каб наш глядач, які з традыцыйным скепсісам ставіцца да свайго, пайшоў у кінатэатры на беларускую карціну.
У Полацкай карціннай галерэі прайшла вялікая рэтраспектыва Сяргея Ждановіча “Срэбра і вугаль”. Аўтар, вядомы чытачам “К” і часопіса “Мастацтва” як выкшталцоны фотадакументаліст айчыннага культурнага працэсу, мае і зусім іншую іпастась. Вось ужо болей за два дзясяцігоддзі ён выкарыстоўвае камеру для стварэння ўласных арт-выказванняў, якія ставяць пад сумневы
агульнапрынятыя ўяўлені пра фатаграфію.
У Тэатры-студыі кінаакцёра паставілі лірычную камедыю “Змяшаныя пачуцці” амерыканскага сцэнарыста і драматурга ХХ стагоддзя Рычарда Баэра. Гэтай прэм’ерай тэатр адзначыў 50-годдзе творчай дзейнасці заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Кашперава.