Што загарыцца з іскраў?
У Батчы мне трэба было з’ездзіць хоць бы затым, каб пачуць, як спявае, вобразна кажучы, культавая фігура не толькі для гэтага месца, але і для фальклорнай Беларусі ў цэлым. Вярнуўшыся дадому, я пракруціў некалькі песень пары вядомых айчынных этна-калектываў — тых, што змешваюць у сваёй творчасці аўтэнтыку з сучаснымі тэхналогіямі. “У адны вароты” яны прайгралі. “А што ў гэтым аграгарадку “на кані” ў культуры ўвогуле?” — спытаеце вы. Адказваю.
Далей