На пароме — па кветку-Папараць
Трансгранічныя ініцыятывы ў галіне культуры — не толькі магчымасць атрымаць дадатковае фінансаванне, але і новыя перспектывы развіцця. Што прыемна, гэта разумеюць ужо не толькі на захадзе краіны, дзе такія праекты ўжо даўно і плённа рэалізуюцца, але і на ўсходзе.
Маштабная беларуска-ўкраінская ініцыятыва “Дняпроўскі паром”, распачатая напрыканцы мінулага года пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза, мае дэвіз “Ад партнёрства мясцовых музеяў да шырокага трансгранічнага культурнага супрацоўніцтва”. У яе рамках 26 — 27 красавіка пад Гомелем прайшла міжнародная канферэнцыя, у якой узялі ўдзел больш за 50 спецыялістаў з Беларусі, Украіны і Расіі.
Далей