Кодзі ФУКАДА — рэжысёр новага пакалення японскага кінематографа, чые працы прыцягваюць увагу адборшчыкаў буйных фестываляў. Пазалетась яго стужка “Фісгармонія” атрымала прыз журы ў катэгорыі “Асаблівы погляд” у Кане. А ў конкурс сёлетняга кінафоруму мае шанцы патрапіць і новая праца кінематаграфіста.