Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы прапанаваў усім ахвотным правесці “Ноч у тэатры”. За сімвалічныя пяць рублёў (менавіта столькі каштаваў білет) наведвальнікі маглі не толькі ўбачыць новыя спектаклі, але і пабываць за кулісамі, пакатацца на паваротным коле і паспрабаваць сябе ў ролі Гамлета.
Адной з тэатральных падзей апошняга часу, што прыцягнула ўвагу не толькі гледачоў (і, дадамо, найперш моладзі), але і крытыкаў, стаўся “Крыжовыпаходдзяцей” (менавіта так, без прабелаў), пастаўлены Юрыем Дзіваковым у арт-прасторы культурнага інкубатара Ок16 як праект Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “Арт Карпарэйшн”.