Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Трыумф Кіно і… “Лістапада”
Неверагодны па сваёй канцэнтрацыі выбітнага кіно XXIV Мінскі Міжнародны кінафестываль “Лістапад” завяршыўся перамогай найпрыгажэйшай эстонскай казкі для дарослых Райнэра Санэта з сімвалічнай назвай “Лістапад”. А лепшай ігравой стужкай Нацыянальнага конкурсу стала карціна “Заўтра” Юліі Шатун, на якую зрабіла стаўку “К” і — не памылілася.
15 фільмаў у год — ужо не міф!
Гэты тыдзень стаў багатым на падзеі кіно. Акурат у той дзень, калі завяршаўся Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, на Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” разам з міністрам культуры краіны Юрыем Бондарам генеральны дырэктар Ігар Поршнеў і мастацкі кіраўнік Вячаслаў Нікіфараў правялі экскурсію па адноўленай кінафабрыцы.
Трэці салон: гарызонт за паваротам?
У часы панавання сацыялістычнага рэалізму, калі на статус актуальнага мастацтва маглі прэтэндаваць толькі тыя творы, у якіх так ці інакш адлюстроўвалася дзяржаўная ідэалогія, слова “салон” гучала амаль як лаянка. Не ўяўлялася для мастака большай абразы, як быць залічаным у апалагеты “салоннага мастацтва” або пачуць пра свае карціны, што гэта “салонны жывапіс”.
Новыя баталіі вакол Старога замка
У адрозненне ад колішніх сталіц Рэчы Паспалітай Вільні і Варшавы, у беларускім Гродне захавалася аўтэнтычная каралеўская рэзідэнцыя. Гэта Стары замак, пабудаваны каралём польскім і вялікім князем літоўскім Стэфаніем Баторыем, вядомым на нашых землях таксама як Сцяпан Батура. Што праўда, лёс знакавага помніка спадчыны быў складаны і застаецца такім дасюль. Астатні значны рамонт там меў месца яшчэ ў 1950-я гады. Адпаведна, даўно прыспеў час аднаўленчых работ. І хто б мог падумаць, што іх доўгачаканы пачатак абудзіць такія жарсці.
Танцы на ўсю акругу
“Добрай ночы, малышы!” Пад гэтую вядомую ўсім калыханку заканчваецца кожны суботні дыскатэчны вечар у вёсцы Плябанаўцы Ваўкавыскага раёна. Каля 200 чалавек разыходзяцца па хатах або раз’язджаюцца на машынах у суседнія вёскі ды гарадскі пасёлак Рось, райцэнтры Ваўкавыск, Масты, Зэльву і нават Гродна. Чым жа вабіць моладзь дыскатэка ў гэтым аддаленым кутку Гродзеншчыны?
Ці патрэбна натхненню логіка?
У рамках XXIV Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад” адбыўся папярэдні паказ кінастужкі для сямейнага прагляду “Тум-Пабі-Дум” рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Вячаслава Нікіфарава.
Атэлье па канструяванні спектакляў
Традыцыйна пасля прагляду спектакля крытыкі задаюцца пытаннем, чаму рэжысёр абраў для пастаноўкі менавіта гэтую п’есу. Звычайна тут пачынаюць разважаць пра суадноснасць з сучаснасцю, рэжысёрскую звышідэю і гэтак далей. Але апошнім часам размова паварочваецца ў бок “навошта?”, бо ў свеце канструкцый некаторых сучасных сцэнічных дзеянняў прозвішча драматурга ў афішы выглядае хутчэй данінай традыцыям.
І тоны дапамогі
Урэшце прыйшоў ліст пра асобу. Загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Палаца мастацтваў Бабруйска Наталля Чорная піша пра Сяргея Лукашэвіча, што 35 гадоў кіруе ансамблем танца “Юнацтва”. Гэты час яна назвала “цудоўнай ды шчаслівай гісторыяй творчага жыцця, якое ствараў ініцыятыўны чалавек, самаахвярна ўлюбёны ў сваю справу”. У выніку “Юнацтва” стала Заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь.
Аграгарадок міжваеннага перыяду
Разам з прыняццем Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005 — 2010 гады на Беларусі ўзнік новы тып паселішчаў — аграгарадок, што характарызуецца як “добраўпарадкаваны населены пункт, у якім створана вытворчая і сацыяльная інфраструктура для забеспячэння сацыяльных стандартаў насельніцтва”. Між тым, на нашых землях некалі ўжо быў своеасаблівы прэцэдэнт гэтай з’явы, варты асэнсавання і пераймання — прынамсі, з пункту гледжання архітэктуры і горадабудаўніцтва.
Шчаслівы як ніхто
Вядомы пастулат абвяшчае: загадзя віншаваць чалавека з днём нараджэння не прынята. Народны артыст Беларусі Анатоль ЯРМОЛЕНКА некаторыя аксіёмы правярае на асабістым досведзе, таму і дазволіў “К” прамовіць словы прывітання, прызнання, падзякі ў свой адрас не чакаючы 15 лістапада. Зрэшты, словы юбіляру былі сказаны і іншыя.
Словы пра мастака Сяргея Грыневіча
“К” працягвае публікаваць серыю “сяброўскіх нарысаў” Адама ГЛОБУСА — суб’ектыўных поглядаў вядомага мастака і літаратара на постаці сваіх не менш вядомых калег.
Пра кузню кадраў і “Прамень” кінасвятла
Здавалася б, ужо настолькі тоўстая мая скура, столькі пабачылі ў жыцці мае вочы, з якімі толькі людзьмі і пра што толькі ні гутарыў я ў розных мясцінах, а вось… зачапіла мяне нешта ў Рагачове! Быццам бы і нічым сенсацыйным горад мяне не ўразіў, ніякіх неймаверных сустрэч не прапанаваў, пранізлівых прызнанняў не паднёс, а, ідзі ж ты, сістэма мая нервовая трохі ўскалыхнулася. І пакуль я буду гадаць над прычынай таго, што здарылася, вам прапануецца экспрэс-тур па Рагачове з Дзмітрыем Галавачом — мясцовым фота- і відэёграфам, музыкантам гурта TOR.
Адкрыцці горада на Дняпры
У Жлобіне ўсё яшчэ жывуць успамінамі пра апошнія рэспубліканскія “Дажынкi”, якія прайшлі тут у 2013-м годзе. Падчас размоў з яго жыхарамі мне часам здавалася, што калі ў гутарцы раптам усплывала тэма фестывалю-кірмашу, у іх перахапляла дых. Горад тады змяніўся, абнавіліся і яго ўстановы культуры. Мы зазірнулі ў некаторыя з іх, каб пераканацца, што і праз чатыры гады пасля таго свята час там не спыніўся. Мы — гэта карэспандэнт “К” і метадыст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жлобінскага райвыканкама Наталля Рахімава, што пусціліся “Праз гасцінец”.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»