Гаджаты не змогуць…
Сёлета 100-годдзе адзначае дзяржаўнае прадпрыемства “Выдавецтва “Беларускі Дом друку”. За мінулыя дзесяцігоддзі яно неаднаразова змяняла сваю назву, аднак, не адыходзіла ад галоўнага кірунку: друкарня выпускала вучэбную, метадычную, мастацкую літаратуру, папярова-белавую прадукцыю — усё тое, што чалавеку патрэбна штодня. Пра гісторыю прадпрыемства, пра будучыню паліграфічнай справы і новыя напрамкі дзейнасці вядучай друкарні краіны аглядальніку “К” распавёў генеральны дырэктар установы Раман АЛЕЙНІК. А экскурсію па цэхах для карэспандэнтаў “К” правёў намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці і ідэалагічнай працы Юрый Арыхоўскі.