Камертоны Міцкевіча
Міхась МІЦКЕВІЧ, сын народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, абраў сваім лёсам дакладныя навукі і зрабіў сабе на гэтай ніве імя. Доктар тэхнічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, вядомы вучоны ў сферы электрафізічных метадаў апрацоўкі матэрыялаў мае шэраг аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы, публікацыі, некалькі аўтарскіх кніг. У свае 90 гадоў ён такі ж ахвотны да спасціжэння свету, як і ў кніжцы, што напісаў некалі пра яго дзяцінства бацька, тонка падмеціўшы рысы характару сына. Таму не дзіўна, што новы герой рубрыкі “Рэдакцыя плюс...” закрануў куды большы спектр тэм, чым было папярэдне запланавана журналістамі “К”.