Сёння — у тэленавінах, заўтра — у экспазіцыі
Праблемы ва ўсіх — прыблізна аднолькавыя. Вось толькі па-рознаму іх вырашаюць у розных раёнах ды абласцях. Гэта — аксіёма. Калі і далей карыстацца матэматычнай тэрміналогіяй, варта, напэўна, зазначыць, што задачнік у нас агульны, а вось рашэбнік у кожнага — свой. Дык ці павінна так быць? Пад час нашых аўтатураў пастаянна думаем пра гэта. Хто будзе аналізаваць станоўчы досвед гаспадарчай ды творчай разваротлівасці нашых аддзелаў, хто з начальнікаў патлумачыць, як з мінімумам выдаткаў адрамантаваць, да прыкладу, дах СДК ці зрабіць музей той установай, дзе пастаянна збіраюцца сябры?.. Штосьці не прыгадаем мы апошнім часам рэспубліканскіх практычных семінараў, дзе ўзнімаліся ды абагульняліся б гэтыя тэмы.
Калі так, дык каму, як ні журналістам гэтым заняцца. Займаемся і паверце, мы вельмі стараемся, каб слова наша дайшло да адрасата.