Бровар і млын: чый лёс незайздросны?
У "К" № 26 мы пісалі пра лёс помнікаў спадчыны ў Вілейскім раёне. Новыя перспектывы, нагадаем, адкрыліся, у тым ліку, і дзякуючы новаму турыстычнаму маршруту па шляхах паўстанцаў 1863 года. Так, мы ўжо згадвалі, што ў колішні бровар у Стайках (кадры на стар. 4) актыўна інвестуюцца сродкі для ажыццяўлення яго рэканструкцыі. Таму тут — агароджа, вартаўнік, паўсюдна будаўнічыя рыштаванні. А вось млын у Мацькаўцах (фота ўнізе), што за якія пару кіламетраў ад названага аб'екта, пакуль вітае вандроўнікаў і мясцовых жыхароў усё тымі ж забітымі шыбамі. Пераканацца ў гэтым дазволілі фота, якія мы атрымалі ад нашых чытачоў, што вырашылі прайсці частку маршрута, апісанага ў газеце.
Далей