Вялікая беларуская сцяна перад "новай драмай"
Сёлетняя вясновая і летняя пара тэатральнай прасторы вылучылася зайздроснай актыўнасцю. Развіртуалізацыя пэўных ініцыятыў — у прыватнасці, Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры, неспадзяваныя яскравыя прэм’еры, да прыкладу, "Бегчы з Эльсінора" ў РТБД, жывыя абмеркаванні на актуальныя тэмы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, галерэі "Ў" спарадзілі жаданне працягу размовы паміж рознымі ўдзельнікамі тэатральнага працэсу. У прыватнасці, пытанне запатрабаванасці беларускай "новай драмы" на радзіме, якое пакуль не мае дакладных тлумачэнняў, вымусіла пайсці на простае рашэнне: наўпрост запытацца ў тэатраў, ці зацікаўлены яны ў падобнага кшталту драматычных творах. Таксама ў наша невялікае апытанне была ўключана і тэма, датычная мовы: наколькі "моўнае пытанне" з’яўляецца прынцыповым для тэатраў пры пастаноўцы новых п’ес?
У першай частцы артыкула сваю пазіцыю выказалі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Гродзенскі абласны тэатр драмы і Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі ў асобе іх мастацкіх кіраўнікоў і галоўных рэжысёраў.
Далей