23 мая Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь адзначыць сваё 80-годдзе: акурат у гэты дзень у далёкім 1933-м тэатр адкрыўся операй Ж.Бізэ «Кармэн» — праўда, на Купалаўскай сцэне, бо цяперашняга будынка тады яшчэ не было. Сёлетнія святкаванні — з сапраўдным размахам, што адпавядае самой вялікасці Вялікага.
Учора прэм’ерай п’есы “Экзекутар” Аляксея Дударава ў пастаноўцы Сяргея Кавальчыка Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага распачаў свой новы праект “Сезон беларускай драматургіі”.
У лялечнікаў — чарговая “Ладдзя Роспачы”. Чарговая, бо зваротаў да гэтай аповесці Уладзіміра Караткевіча было безліч — драматычных, музычных, лялечных. Але пасля цяперашняй прэм’еры ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, што доўжыцца крыху больш за гадзіну, але быццам яднае пералічаныя тры напрамкі, можна было б крыху і спыніцца. Думаю, не хутка яшчэ з’явіцца спектакль, дзе было б сказана больш, чым у гэтым, пастаўленым Аляксеем Ляляўскім.