У расійскім Яраслаўлі, дзе Максім Багдановіч жыў з 1908 па 1916 год, знойдзены невядомы аўтограф нашага класіка. Пра гэтую сенсацыю мы паведамілі ўжо ў мінулым нумары. Сёння ж — падрабязнасці! Падзея стала магчымай дзякуючы даследчай працы, якая вядзецца ў сталічным Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Пра пошукі і знаходку распавядае дырэктар установы Таццяна ШЭЛЯГОВІЧ: