Танчыць. Ад сівой даўніны
14 сакавіка ў Камернай зале Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбылося чарговае пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры. На парадак дня былі вынесены два пытанні: "Аб прадухіленні парушэнняў заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны" і "Аб праблемах развіцця харэаграфічнага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь". Абодва палягаюць у выключна праблемным полі. Натуральна, гэтая акалічнасць і паўплывала на дынаміку, канкрэтыку ды выніковасць і пасяджэння, і калегіяльнага рашэння. Вобразна кажучы, танчыць у самых паскораных рытмах даводзілася не ад печы, а ад ступені захаванасці сівой даўніны.
Далей