Падзейны нон-стоп пад маркай ініцыятыў
23 студзеня ў Мінску адбыліся фінальныя мерапрыемствы праекта “Гомель — Культурная сталіца Беларусі і СНД-2011”, а таксама прэс-канферэнцыя па яго выніках. Як зазначыў пад час урачыстай вячэрняй цырымоніі ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры міністр культуры краіны Павел Латушка, горад над Сожам з’яўляецца на сёння адным з лідараў у кірунку развіцця айчыннай культуры. А дзякуючы акцыям “Культурная сталіца Беларусі” і “Культурная сталіца СНД” у беларусаў з’яўляецца рэальная магчымасць бліжэй пазнаёміцца з высокім узроўнем прафесійнага і аматарскага мастацтва іншых краін, але найперш — тых калектываў, салістаў, майстроў, што ствараюць побач — на роднай зямлі.