Міжнародная канферэнцыя “Культурная спадчына і інфармацыйныя тэхналогіі на постсавецкай прасторы “АДІТ — 15” адкрылася днямі ў Замкавым комплексе “Мір” і сабрала каля паўтары сотні супрацоўнікаў музеяў ды інфармацыйнавылічальных цэнтраў з дзевяці краін свету. Замежныя спецыялісты цягам гэтага тыдня дзяліліся досведам у музейнай справе і знаёміліся з нашай нацыянальнай культурай.
У Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі працуе некалькі цікавых выставачных праектаў. Адзін з іх— “Паміж небам і зямлёй. Свет анёлаў у мастацтве”— распавядае пра ўнікальныя артэфакты беларускай культуры.
Эпоха Адраджэння падарыла нашай краіне шэраг славутых асоб, чыя плённая дзейнасць дала вялікі штуршок развіццю тагачаснай культуры і грамадска-палітычнай думкі. Невыпадкова нават сучасныя даследчыкі ў сваіх працах даволі часта звяртаюцца да спадчыны Рэнесанса.