“Адзін дзень Канстанціна Вашчанкі. Зіма” — менавіта так называецца выстаўка мастацкіх фатаграфій Канстанціна Вашчанкі, якая 8 лютага адкрылася ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Яе аснова — вынік творчага натхнення, якое прыйшло да графіка адным марозным днём мінулага года.
Віцябчанка Галіна Васільева свой юбілей адзначыла ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” персанальнай экспазіцыяй пад назвай “Bonjour!” — “Добры дзень!”.