Ставіць кропку ў гэтым праекце "К" пакуль зарана. Адзін з помнікаў спадчыны, якія сталі "героямі" календара, апынецца ў асаблівым фокусе нашай увагі на працягу ўсяго года. Што гэта за аб'ект? Якія планы распрацоўваем ў адносінах да яго? Сакрэт раскрыецца, як кажуць, на месцы падзей. Балазе падобны досвед у нас ужо ёсць: у свой час журналісты "К" зрабілі немалы ўнёсак у аднаўленне знакамітай сядзібы ў Здраўнёве.
У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі адкрылася выстаўка, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага мастака БССР, аднаго з заснавальнікаў айчыннай прафесійнай сцэнаграфіі, жывапісца і графіка Аскара Марыкса.
Так называецца арыгінальны выставачны праект (фатаграфія, фотаграфіка) вядомых беларускіх мастацтвазнаўцаў Міхаіла Баразны і Кацярыны Кенісберг, якія ставяць за мэту даследаваць мастацкую прастору Еўропы не толькі ў геаграфічных, але і ў ментальных межах.