Формула паветра “Берагіні”
Калаж спадчыны ў аўтэнтычным стылі
Бязмежная захопленасць справай, улюбёнасць у фальклор — быццам неад’емныя элементы самога паветра на фестывалі “Берагіня”, што адбыўся нядаўна ў гарадскім пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці. Спрыяла таму вялікая канцэнтрацыя апантаных даследчыкаў, педагогаў, дзяцей цягам усіх чатырох дзён насычанага фестывальнага жыцця. І зусім не дзіўна, што сярод вялікай колькасці новых гасцей аказалася нямала тых, хто раптам пачаў “хварэць” на беларускую аўтэнтыку, лавіць кожны гук, рух са сцэны і з насычанага чыстай, непадробнай творчасцю асяроддзя.
Далей