Храм Гонару, Доблесціі Славы Беларусі
Непадалёк ад духоўнай скарбніцы беларускага народа і, адначасова, аднаго з самых высокіх будынкаў Мінска — Нацыянальнай бібліятэкі краіны — размяшчаецца храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць бязвінна забітых у нашай Айчыне. Ён вылучаецца памерамі і арыгінальнасцю архітэктурнага рашэння — шатровай формай, даволі рэдкай у сучаснай праваслаўнай будаўнічай традыцыі. Яшчэ адной, не менш важнай, адметнасцю храма стала крыпта, размешчаная ў яго ніжнім узроўні,— унікальны мемарыяльны комплекс, звязаны з гісторыяй нашага народа. Невыпадкова яе адкрыццё адбылося напярэдадні Дня Незалежнасці, і за ім назірала на пляцоўцы каля царквы і ў тэлетрансляцыі ўся краіна.