Акцэнт на эксперымент
Не паспелі завяршыцца абароны дыпломаў у творчых ВНУ, як літаральна з пачатку ліпеня ўжо распачнуцца прыёмныя іспыты. Хто ж прыйдзе на змену выпускнікам-пяцікурснікам? І як складзецца лёс новаспечаных маладых спецыялістаў? На абмеркаванне надзённых пытанняў пад цудоўнымі назвамі “Абітурыент-2010” і “Выпускнік-2010” кіраўнікі трох вядучых устаноў культуры сабраліся ў рэдакцыі “К” на своеасаблівы “рэктарат”. У размове ўзялі ўдзел рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Рычард СМОЛЬСКІ, прарэктар па вучэбнай рабоце гэтай ВНУ Лідзія БЯРОЗКІНА, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Аляксандр РАШЧУПКІН, рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Барыс СВЯТЛОЎ, рэдактары аддзелаў газеты “Культура” Таццяна КОМАНАВА, Яўген РАГІН і Надзея БУНЦЭВІЧ.
Далей