Інтэрактыў у суквецці сусвету
Сярэдзіна красавіка — традыцыйны час правядзення Навуковых чытанняў памяці вядучага этнамузыколага Беларусі Лідзіі Мухарынскай. Сёлета Чытанні, 19-я па ліку, набылі не толькі навуковы, але і шырокі асветніцкі, канцэртны размах, бо ўпершыню спалучыліся з Міжнародным фестывалем этнамузычных культур, сабраўшы прадстаўніцтва 10-ці краін: Арменіі, Індыі, Ірана, Кітая, Латвіі, Расіі, Украіны, Японіі і, вядома, Беларусі, прадстаўленай не толькі сталіцай, але і рэгіёнамі.
Далей