Каштоўнасць, якая не залежыць ад цяперашняга стану
Сёлетні Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін праходзіць за некалькі тыдняў да значнага для ўсяго чалавецтва юбілею — 65-годдзя Вялікай Перамогі. Самая жахлівая ў сусветнай гісторыі вайна пакінула на Беларусі мноства матэрыяльных слядоў: гэта і магілы воінаў, і абарончыя збудаванні, і — сярод іншага — рукапісныя партызанскія часопісы. Папярэднія пакаленні парупіліся аб тым, каб увекавечыць памяць пра самыя важныя мясціны, падзеі, постаці той вайны ў бронзе, мармуры, а часам, на жаль, і ў танным гіпсе, бо іншыя матэрыялы тады былі недаступныя. Такім чынам створаны вялікі пласт нацыянальнай спадчыны, які мае надзвычайны выхаваўчы патэнцыял. Гэты пласт аб’ектыўна заслугоўвае ўвагі — і не толькі напярэдадні юбілею Перамогі. Якраз пра яго захаванне, засваенне і нават пераасэнсаванне вялася гутарка пад час традыцыйнага ўжо “круглага стала”, ініцыятарамі якога выступілі ўпраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і рэдакцыя газеты “Культура”. У дыскусіі, што адбылася ў сценах “К”, узялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі — намеснік начальніка ўпраўлення Аляксандр ЛЯНКОЎ і загадчык сектара Наталля ХВІР, начальнік упраўлення па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, палкоўнік Віктар ШУМСКІ, старшыня Беларускага камітэта Міжнароднай рады па помніках і гістарычных мясцінах ІКАМОС Уладзімір ГІЛЕП і член гэтай арганізацыі Цімох АКУДОВІЧ, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргей АЗАРОНАК, загадчык філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея “Дом-музей І З’езда РСДРП”, старшыня пошукавага клуба “Віккру-Мінск” Сяргей БЯСПАНСКІ, даследчык фартыфікацыі ХХ стагоддзя Аляксандр БАЗАРНАЎ, рэдактар аддзела газеты “Культура” Ілля СВІРЫН.
Далей