“Дагнаць і перагнаць” Каны або выпрацаваць уласную канцэпцыю?
На гэтым тыдні Беларусь адзначыла 85-годдзе нацыянальнага кіно. Ужо шаснаццаты год у яго гісторыі немалую ролю адыгрывае і Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, адна з функцый якога — прэзентацыя беларускай прадукцыі. Усяго ж у свеце налічваецца каля пяці тысяч кінафестываляў. Якім сярод іх бачыцца лёс галоўнага беларускага кінафоруму? ХVІ Мінскі міжнародны кінафестываль пакінуў пасля сябе супярэчлівыя пачуцці. З аднаго боку, фестываль відавочна развіваецца, яго статыстыка ўражвае: гэтым разам па кінатэатрах усёй краіны было паказана звыш 250 стужак з 50 краін, форум наведалі знакамітыя госці, адбыліся майстар-класы і прэзентацыі. З іншага — Мінскі міжнародны, па вялікім рахунку, застаецца мерапрыемствам лакальнага маштабу нават параўнальна з аналагічнымі фестывалямі ў блізкім замежжы. “К” вырашыла абмеркаваць вынікі апошняга “Лістапада” і перспектывы будучых форумаў у форме “круглага стала”, у якім удзельнічалі кіраўнік фестывальнага аддзела Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір ШЫШКІН, галоўны рэдактар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Наталля СЦЯЖКО, дырэктар сталічнага кінатэатра “Цэнтральны” Алена АЎДАШЧАНКА, кінааналітык, член мастацкага савета “Беларусьфільма” Ігар СУКМАНАЎ і рэдактары аддзелаў газеты “Культура” Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ і Антон СІДАРЭНКА.
Далей