З 15 ліпеня па 5 жніўня ў Кіраўскім раёне на базе адпачынку “Дом рыбака”, размешчанай на маляўнічым беразе вадасховішча “Чыгірынка”, праходзіў VII Міжнародны пленэр па мастацкай кераміцы “Арт-Жыжаль”.
Музычныя інструменты ў ДШМ і ДМШ зношаны дашчэнту
Мама з сынам-школьнікам пытаецца ў ГУМе: “А дзе можна купіць больш танныя, беларускія, гітары?” Прадавец, аглядаючы шыкоўныя па цане і выглядзе замежныя інструменты, адказвае: “Нідзе! Няма беларускіх баянаў, піяніна, нават тамбурынаў і бубнаў айчыннай вытворчасці не знойдзеце: няма каму вырабляць…” Мама вельмі здзіўляецца. Усё зразумела: яна не ў тэме.
Камерная опера на вялікай сцэне: паміж “фэнтэзі” і фантазіяй
Па завяршэнні сезона наша культура пабагацела на прэм’еру, для якой азначэнні кшталту “яшчэ адна”, “чарговая” не падыходзяць, бо ў сучасную канцэртна-тэатральную практыку быў вернуты помнік даўніны: Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь паставіў оперу “Чужое багацце нікому не служыць” Яна Давіда Голанда ў рэдакцыі Уладзіміра Байдава. Гэтым жа спектаклем тэатр адкрые свой новы сезон — 17 верасня, акурат у 225-годдзе з дня прэм’еры ў Нясвіжы яшчэ адной оперы Голанда — “Агатка, ці Прыезд пана”.
6 метраў да сталічнай гісторыі
Варта толькі спусціцца на некалькі метраў углыб, як мінуўшчына імгненна ажывае: сваю справу робяць рэшткі старадаўніх абарончых умацаванняў, якія аднаўляюць атмасферу беларускага княства ХІІ стагоддзя. Каб здзейсніць такое далёка не віртуальнае падарожжа, карэспандэнт “К” чарговы раз паўдзельнічаў у археалагічных раскопках. Сёння гэта — старажытны Мінск.
Дзіўна, але прыехаўшы ў Смаргонь, мы не адчулі там звыклага пе- радсвяточнага тлуму. Усе ўстановы раёна, датычныя да правя- дзення Дня пісьменства (іншымі словамі, усе ўстановы наогул), працавалі спакойна і рытмічна. Будаўнікі клалі плітку на цэнтра- льнай вуліцы, работнікі хлебазавода адраджалі колішні смаргон- скі брэнд — смачныя абаранкі, а ў аддзеле культуры ўжо былі га- товы сцэнарыі тэатралізаваных дзей.
Кіно — мастацтва спецыфічнае, можна сказаць, няўлоўнае. Навучыць яму нельга, навучыцца — можна. Цікава, што большасць самых вядомых рэжысёраў у свеце — ад Феліні да Таранціна — вучыліся самі. Іх зацягвала ў прафесію невядомая магія, супрацьстаяць якой амаль немагчыма.
Так здарылася, што аўтар гэтых радкоў знаёмы з сённяшнім героем “Максімы маладых” ужо колькі гадоў. Здаецца, на самым пачатку 2006-га ў пакойчыку адміністрацыі Музея гісторыі беларускага кіно прагучаў тэлефонны званок: “Добры дзень! Мяне завуць Сяргей Каласоўскі. Мы з сябрамі хочам арганізаваць паказы цікавых фільмаў”.
Нядаўна ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Дзяржаўны палацава-паркавы ансамбль” адкрылася выстаўка “Народная ікона Гомельшчыны”.
Міжнародны фестываль “ДАХ9” прыме першых наведвальнікаў у Рэспубліканскай галерэі “Палац мастацтва” 25 жніўня. Выстаўкі жывапісу, графікі, скульптуры, фатаграфіі, перформансы, відэа-арт, тэатральныя пастаноўкі, музычныя канцэрты, прэзентацыі кніг, лекцыі і майстар-класы будуць праходзіць амаль цягам месяца, да 20 верасня. Адбудзецца фестываль пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў і Берлінскага мастацкага цэнтра “Тахелес”.