Сёлета мы святкуем 125-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. У кожнага народа ёсць свае аўтарытэты. Для беларусаў, без сумнення, — гэта яе Песняры. Яны абодва былі выдатнымі пісьменнікамі і знакавымі постацямі, сімваламі краіны і станаўлення нашай нацыянальнай самасвядомасці. Выстаўка “Мастацкія каласавіны”, якая адкрылася ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва”, прысвечана іх юбілейным датам і прымеркавана да чарговага, ХІХ з’езда Беларускага саюза мастакоў.
З 10 па 13 снежня Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі будзе святкаваць свой юбілей. Ёй — 75. Яе выхаванцам — прыблізна па 20. А паміж імі — музыка. Адна на ўсіх і ў кожнага — свая.
Начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкама Уладзімір Самсонаў не стаў знаёміць карэспандэнта “К” са здабыткамі сваёй галіны на словах. Замест гэтага ён падаў мне кампакт-дыск з электронным каталогам “Культура Лідчыны. Традыцыя і сучаснасць”: маўляў, глядзіце і рабіце высновы.
Назва гэтага прадукту — дарэчы, першага на Гродзеншчыне, а мо і наогул на Беларусі, — даволі красамоўная і зусім негаласлоўная. Сапраўды, у спрадвечнай сваёй місіі — прапагандзе традыцыйных каштоўнасцей — работнікі культуры Лідчыны часта выкарыстоўваюць сучасныя (або проста інавацыйныя) тэхналогіі. Не забываючы пры гэтым, што “ноў-хаў” могуць глыбока ўкараняцца ў мінуўшчыну
Аркадзь ШПУНТ працуе ў рэстаўрацыі з 1969 года. У юнацкія гады, калі вучыўся ў мастацкай вучэльні, даволі скептычна, як прыгадвае сёння, ставіўся да прафесіі рэстаўратара, бо марыў стаць... мастаком. Упершыню ўбачыў, як працуюць рэстаўратары, выпадкова — па тэлевізары. Убачыў і падумаў: “Ну што гэта за прафесія? Калі б не было мастакоў, дык не было б і рэстаўратараў...”, — вось гэтых людзей, якія штосьці клеілі, вызвалялі старыя рэчы ад паціны часу.