Галоўным мерапрыемствам, прымеркаваным да прафесійнага свята работнікаў культуры, стаў святочны вечар у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, які адбыўся 12 кастрычніка.
Наноў адбудаваны гатэль “Еўропа”, які афіцыйна быў адкрыты падчас святкавання 940-годдзя Мінска, стаў для сталіцы прыкладам адзінства архітэктурнага і мастацкага стыляў. У аздабленні яго інтэр’ераў прынялі ўдзел больш за трыццаць творцаў, сяброў Беларускага саюза мастакоў — графікаў, жывапісцаў, манументалістаў, керамістаў.