І заззяла срэбраная рака
Старажытны Полацк сустракае 1145-годдзе. Сёння, 2 чэрвеня, у Дзень горада, з драбнюткіх каштоўных срэбраных дэталей сабрана новая рака для Прападобнай Еўфрасінні Полацкай — духоўнай апякункі ўсёй Беларусі, памочніцы кожнаму паспалітаму чалавеку. Удзячны Полацк схіліў калені перад Святой спавядальніцай.
Народ ідзе ў Полацк штодня. Ушаноўвае праз вякі духоўныя дарункі Еўфрасінні Полацкай. Успамінае продкаў і родзічаў — ад Ізяслава да Чарадзея, да загінуўшых за вызваленне Полацка ў часіны вайны 1812 года і Вялікай Айчыннай. У кожным з нас, нашчадкаў Прападобнай, ёсць праменьчык сонечнага сэрца Еўфрасінні, святло радасці і боскай ласкі.