Кніга пра маці
Прэзентацыя кнігі “Мама, маці, матуля…”, што выпушчана ў свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура” напрыканцы Года маці, адбылася 5 студзеня ў Грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы. Выданне унікальнае не толькі цудоўным паліграфічным выкананнем, але і зместам. У кнізе сабрана больш за дзвесце вершаў, прысвечаных маці, сярод аўтараў якіх не толькі нашы класікі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, але і пісьменнікі-сучаснікі Раіса Баравікова, Мікола Маляўка, Алесь Бадак, Віктар Шніп, Мікола Мятліцкі, Людміла Рублеўская…
Далей