Уражанні на працягу 7879 км
Ну што ўжо можа ўразіць мінчука, які шмат чаго пабачыў, павандраваўшы па свеце? Касцёлы, сціплейшыя за нашу Гарадзенскую Фару? Вытанчаныя вырабы з каштоўнага металу, з якімі проста могуць параўнацца Святы Крыж ці срэбраная рака Еўфрасінні Полацкай працы нашага земляка-разьбяра Міколы Кузьміча? Палацы, велічныя, як нашы Нясвіжскі ці Мірскі? Не!
А тое, што ў Іспаніі гаспадар гатэля “Мерсэдэс” у прыморскім, стомленым сонцам гарадку Йарэт да Мар, сіньёр Эрнэста, пачуўшы нашу гаворку, прыветна пажадаў па-беларуску: “Смачна есці!”. І прызначыў хуткую сустрэчу па дакладным адрасе: у Мінску, у Выставачным цэнтры па вуліцы Я.Купалы, куды прыбудзе ён пэўнага лістападаўскага дня заключаць з нашымі турыстычнымі фірмамі кантракты на прыём беларусаў у наступным сезоне.
А да гэтай сяброўскай гутаркі і пасля было тое, дзеля чаго й выбіраемся за мяжу: цёплае салёнае мора і, галоўнае, — yражанні на працягу 7879 км.
Далей