Там, за Араратам…
“А за табою, Арарат, Арменія мая”… Пад дахам мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў натхнёна гучала мастацкае слова, лілася прыгожая этнічная музыка і зачароўваў рытмамі і адпрацаванасцю рухаў народна-сцэнічны танцавальны калектыў “Эрыбуні” армянскага культурна-асветніцкага таварыства “Айастан”.
Канцэрт давалі з нагоды нацыянальнага свята — Дня Рэспублікі Арменія. Загадзя можна было чакаць, што самадзейныя артысты армянскай дыяспары пакажуць максімум, на што здольныя. І ўсё ж такога высокага ўзроўню мастацкай творчасці я нават не чакала. Звяртала на сябе ўвагу і інтэлігентнасць публікі, якая сабралася ў зале.
Далей