Перыпетыі лёсу № 51 / 1491 за 2020-12-19
Краязнаўца, настаўнік, паэт
У пачатку студзеня 2021 года споўнілася б 70 гадоў з дня нараджэння краязнаўца Міхаіла Баравулі. Гэта быў чалавек незвычайна шчодра адораны, з самымі рознымі талентамі. Некаторыя з іх ён спраўдзіў ледзь не на поўніцу, а некаторыя завяршыць так і не паспеў. Памёр ён 10 лістапада.
Далей
|
№ 49 / 1489 за 2020-12-05
Чароўны крышталь натхнення
Дзень ужо скончыўся. Белая ціхая ноч асцярожна зазірае ў акно. Раскрытае піяніна. На падваконне, падлогу і старэнькі інструмент кладуцца жоўтыя цені. Куток пакоя каля расчыненага акна. Постаць хлапчука ў начной сарочцы, які крадком выглядае з дзвярэй, адсунуўшы аксамітавую фіранку. Пачуўшы гукі музыкі, прыбег сюды — яму так захацелася памацаць клавішы…
Падаецца, у гэтым хлопчыку, — сама мастачка Лілія Трохалева ў дзяцінстве. А яе карціна — успамін пра першае адкрыццё цудоўнага свету мастацтва.
Далей
|
№ 44 / 1483 за 2020-10-31
Увасобіць вясновы сад…
Наташа Каперцехава нарадзілася ў вёсцы Красная-Буда Добрушскага раёна. Адным з яркіх успамінаў дзяцінства сталі вышытыя мамай яркія навалачкі і пакрывалы. А яшчэ захаплялася дзяўчына квітнеючым вясновым садам, ярка-зялёнай рунню, разным лісцем клёну, ядранымі баравікамі і шчодрым россыпам чарніц. Хацелася захаваць гэтую прыгажосць, перанесці яе на тканіну, на паперу, выказаць у песні. У школе Наташа стала актыўнай удзельніцай самадзейнасці: спявала, танцавала, у спектаклях удзельнічала. Сяброўкі часам крыўдзіліся: “Чаму гэта Наташцы заўсёды галоўныя ролі дастаюцца?” “Таму што, яна з гэтымі ролямі спраўляецца лепей”, — казала настаўніца і даручала дзяўчынцы чарговае творчае заданне.
Далей
|
№ 38 / 1477 за 2020-09-19
“Авантура” без авантур
Ніна Чайчыц нарадзілася ў Адэскай вобласці. Неўзабаве сям’я пераехала на радзіму бацькі ў Брэсцкую вобласць, бо там пачалося будаўніцтва Бярозаўскай ГРЭС і горада Белаазёрска. Бацька Васіль Міхайлавіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — беларус, маці Ганна Мікалаеўна — малдаванка, вельмі гасцінная жанчына, у доме якой не пераводзіліся сваякі і сябры. Мама любіла чытаць. Бацька хадзіў
падчас камандзіровак у Траццякоўскую галерэю, потым з захапленнем распавядаў пра гэта дзецям. Неўзабаве ў доме з’явілася шмат зробленых мясцовым мастаком копій шэдэўраў сусветнага жывапісу. Так і расла Ніна сярод карцін і кніг у дружнай сям’і.
Далей
|
№ 36 / 1475 за 2020-09-05
Жыццё з хуткасцю гадзіна ў хвіліну
Бацьку Валя памятае дрэнна. Засталася памяць аб ласкавых і дужых бацькавых руках, калі бацька нёс яе кудысьці. Валя выглядвала з-за бацькавага пляча. Малой здавалася, што яна знаходзіцца вельмі-вельмі высока над зямлёй, але страшна не было: тата побач. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Атрошчыкаў памёр ад наступстваў цяжкага ранення. У Валюшы захаваліся цёплыя ўспаміны пра бабулю і дзядулю. За сталом у іх збіралася ўся сям’я, строгі дзядуля сачыў, каб усе дзеці добра сябе паводзілі, а добрая бабуля падкладала ўнукам на талеркі смачныя кавалачкі. Колькі сябе памятае Валя, яна ўвесь час спявала. Зусім малой яна ўзбіралася на зэдлік і гучна спявала... “Інтэрнацыянал”.
Далей
|
№ 34 / 1473 за 2020-08-22
Спасцігаючы мудрасць акцёрскую
…Першакласніца Галя Шышкіна стаяла ля дошкі, на якой выразным настаўніцкім почыркам было напісана: 2 + 2 = ? “Галачка, ну які адказ?”— цярпліва, які раз пыталася любімая настаўніца Марыя Ламаскіна. “Галіна! Зноў у аблоках лунаеш? Адказвай!”— губляла цярпенне мама. Дзве жанчыны нахіліліся над малечай з доўгімі шыкоўнымі косамі. А Галачка-Галіна ў гэты час разглядала класную дошку і разважала, чаму дошка чорнага колеру, а не сіняга, напрыклад. А што б было, калі б дошка была сёння блакітная, а заўтра — зялёная, а потым — зноў карычневая? І ўсе дзяўчынкі прыходзілі б у клас у банціках такога ж колеру, як дошка... Урэшце, яна вынырнула са сваіх мараў і пачула пытанні. “Ой, ну хто ж не ведае, што будзе чатыры?” — малая шчыра здзівілася: навошта трэба каторы раз прамаўляць услых тое, што і так усім зразумела. Як і многія дзеці з высокім узроўнем творчага мыслення, Галінка не вельмі разумела, навошта патрэбныя гэтыя прыклады і практыкаванні, калі ў жыцці і без таго шмат цікавага: зубчасты край зялёнага лістка, яркі жучок на гэтым лістку…
Далей
|
№ 32 / 1471 за 2020-08-08
“Дзе тут вуліца Дзяругі?”
Скрыпка ў жыцці Зоі Якаўлевай двойчы сыграла галоўную партыю. У 1959-ым васьмігадовая дзяўчынка з татам ішла запісвацца ў музычную школу менавіта на гітару. Аднак настаўнікі выявілі ў малой абсалютны слых — і прапанавалі ёй скрыпку.
Гэта быў першы набор на струннае аддзяленне. Набралі толькі чатырох вучняў — з выключным слыхам: Зою, Яўгена Дзяругу, Уладзіміра Шаця і Святлану Музычкіну.
Далей
|
№ 29 / 1468 за 2020-07-18
Гаспадыня “Традыцыі”
Пяцігадовай Надзейцы мама кажа праз усхліпы: “Памёрла бабуля Надэшка, едзем на пахаванне”. Дзяўчынка не разумее, што значаць словы “памёрла” і “пахаванне”, з усяго сказанага робіць выснову, што паедуць яны да бабулі ў Селішчы і радасна смяецца. Малая любіла паездкі ў вёску, дзе яе ласкава сустракалі некалькі бабуль. Строга кажучы, Надэшка — бабуля мамы, гэта значыць Надзейчына прабабуля. Але дзяўчынка пакуль не разбіраецца ва ўсіх тонкасцях сваяцкіх адносін. Вось яны едуць у кузаве машыны, побач з імі стаіць нейкая скрыня, у ёй — штучныя кветкі. А дзяўчынцы — радасна: яна ўпершыню едзе ў кузаве машыны, яе захлістваюць новыя ўражанні. Менавіта яны, гэтыя ўражанні, і стануць асновай для станаўлення творчай асобы.
Далей
|
№ 26 / 1465 за 2020-06-27
Песні бабулі Гані
Менавіта так: прачніся — і спявай! Бо ад песні душа маладзее. Асабліва ад народнай. Гэта аксіёма. І сумнявацца не даводзіцца, калі глядзіш на Марыю Будзько.
Наша размова пачалася… з націску кнопкі на пульце для тэлевізара. Марыя Станіславаўна ўключыла запіс святкавання свайго 80-годдзя. Без перабольшання, гэта быў бенефіс нашай гераіні. У старэнькім Валэйкавіцкім клубе, у якім яна адпрацавала-адспявала 60 гадоў, сабраліся родныя, сябры, аднавяскоўцы — цяперашнія і былыя.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|