Праз гасцінец № 3 / 1442 за 2020-01-18
Калі згушчаецца туман
“О! Сёння, аказваецца, канцэрт, — вымавіў мужычок у бруднаватай ватоўцы. — Жонцы скажу, трэба было б схадзіць”. І так і не прадставіўшыся, сеў на ровар і “пачасаў” кудысьці ўдалячынь. “Сапраўды, канцэрт”, — зірнуў я на афішу. Потым яшчэ раз услед незнаёмцу, пачухаў патыліцу і адчыніў уваходныя дзверы ў культуру аграгарадка Абольцы.
Далей
|
№ 2 / 1441 за 2020-01-11
Што там — за Віцебскай кальцавой?..
Са спартсменамі так здараецца: здавалася б, чалавек сілу ў сабе адчувае неймаверную, на трэніроўках сябе не шкадуе, ёсць жаданне перамагчы ўсіх, новы рэкорд усталяваць, але ўпіраецца ў нешта і ўсё — далей ніяк: ні наступнай вышыні, ні заходу на скачок, ні вырашальнага мяча ў вароты суперніка. Пры маім знаёмстве з чарговымі ўстановамі культуры віцебскага рэгіёна ў мяне часам узнікалі такія асацыяцыі. Працуюць у іх людзі на сумленне, прыдумляюць неардынарныя праекты, аднак існуюць абставіны, пераадолець якія вельмі цяжка. А ў аграгарадку Тулава не здаюцца…
Далей
|
№ 52 / 1439 за 2019-12-28
Спектакль не скончаны
У Папоўцы ёсць дзве арганізацыі, чыя дзейнасць адпавядае накіраванасці нашай газеты, адна — Краснасельскі сельскі клуб, другая — Краснасельская сельская бібліятэка. Нічога не здаецца вам дзіўным? Пытанне паўстала і ў мяне. Аднак, як распавяла загадчыца КСК Ала Шмурадка, усё вельмі проста: некалі вёску пераназываць не сталі, пакінуўшы яе гістарычны камонім, а вось у назве ўстаноў, што тут ўзнікалі з гадамі, было вырашана абыходзіцца без прыметніка “папоўскі”…
Далей
|
№ 51 / 1438 за 2019-12-21
У Раздзялавічах усё нармальна…
Ужо на выездзе з гэтага населенага пункта ў мяне адбылася хуткаплынная размова з жанчынай-веласіпедысткай — работніцай сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва. У тутэйшы Дом культуры яна не ходзіць — некалі, па сваёй гаспадарцы маса ўсялякіх спраў. Дзеці яе, паступіўшы ў інстытуты, раз’ехаліся па гарадах. Назад вяртацца не збіраюцца, уладкаваліся там. “І куды вяртацца? — задала мая суразмоўніца рытарычнае пытанне і сама ж на яго адказала. — Толькі на тыя грошы, што мы атрымліваем, сям’і не падымеш”. Не на пазітыве праводзілі Раздзялавічы аглядальніка “К”. А пачыналася ўсё…
Далей
|
№ 50 / 1437 за 2019-12-14
Аграгарадок майстроў
Нечаканымі на прызнанні зрабіліся для мяне мае гутаркі з некаторымі жыхарамі самага буйнога аграгарадка Ганцаўшчыны. Я нават на нейкія імгненні губляўся, пачуўшы раптоўныя споведзі візаві. Але хутка зноў як ні ў чым не бывала працягваў “катаваць” іх на прадмет асаблівасцяў нацыянальнай культуры ў вёсцы, якая ў адным і тым жа населеным пункце існуецца па-рознаму…
Далей
|
№ 49 / 1436 за 2019-12-07
Астрамечава: паміж мінулым і будучыняй
“У нас вялікая радасць!” — такімі словамі сустрэла мяне ў Астрамечава дырэктар Дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Пракаповіч. Гледзячы на яе шчаслівы твар, мне чамусьці ўспомнілася рэпліка Рубіка з кінакласікі “Міміно”: “Ведаеш што, я табе разумную рэч скажу, але толькі ты не крыўдуй: калі мне будзе прыемна, я так давязу, што табе таксама будзе прыемна”. І яшчэ не ведаючы ў чым справа, і мне стала радасна. А прычына цудоўнага настрою маёй суразмоўніцы заключалася ў наступным: у ДШМ ідзе доўгачаканы рамонт…
Далей
|
№ 48 / 1435 за 2019-11-30
Светлыя Ганцавічы
Даведаўшыся пра паездку аглядальніка “К” у “свой” раён, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганцавіцкага райвыканкама Віктар Супрун настойліва парэкамендаваў мне паспець зазірнуць у Раённы дом рамёстваў у самім горадзе. “Кіруе ім сапраўдны прафесіянал у галіне культуры Ала Васільеўна Занька, — паведаміў ён. — Будынак, у якім знаходзіцца ўстанова, адрамантавалі ў канцы 2017-га года так, што паказаць яго сёння не сорамна чыноўнікам самых высокіх рангаў. Адно задавальненне кіраваць ім! Дакранаючыся ж непасрэдна да дзейнасці Дома рамёстваў, скажу наступнае: працуе ён не горш, чым арганізацыі падобнага профілю краіны. Галоўнае — удалося захаваць пераемнасць пакаленняў. Да нядаўняга часу ў раёне пражывалі чатыры ўмельцы, што насілі званне народны майстар Рэспублікі Беларусь. (На жаль, ткачыхі і вышывальшчыцы Феаніі Яўстаф’еўны Крысюк ужо няма на гэтым свеце.) На змену ж заслужаным спецыялістам, ім у дапамогу заўсёды гатовыя прыйсці іх вучні, якія толькі яшчэ ўчора пачыналі навучацца рамёствам”.
Ігнараваць запрашэнне Віктара Міхайлавіча я, вядома, не мог…
Далей
|
№ 45 / 1432 за 2019-11-09
Фальклор як антыдэпрэсант
Буразь — вёска, якая як нельга лепш падыходзіць у якасці ілюстрацыі таго, што адбываецца ў тых месцах, дзе дэмаграфічная сітуацыя аптымізму зусім не выклікае, з сельскай культурай. Дзеяслоў “выжывае”, верагодна, найбольш дакладна характарызуе сітуацыю і з ёй, і з такімі населенымі пунктамі. Прачытаўшы ніжэйзгаданы матэрыял, напэўна, хтосьці назаве Буразь вёскай неперспектыўнай у плане свайго далейшага развіцця. Але мне вельмі хочацца верыць у тое, што яе жыхары ніколі не стануць гаварыць аб родным кутку і яго культуры “дажывае”…
Далей
|
№ 44 / 1431 за 2019-11-02
Пакліканне, як ні круці!
200-гадовую борць у гэтым гарадскім пасёлку бачыць мне так і не давялося. Да майго прыбыцця ў Лельчыцы яна, наколькі я зразумеў, стаяла ля ўваходу ў мясцовы краязнаўчы музей. Але, мабыць, даведаўшыся пра слабасць карэспандэнта “К” да мёду і ўсяго таго, што з ім спалучана, супрацоўнікі ўстановы на ўсялякі выпадак артэфакт прыбралі? Жарт. Яго проста рыхтуюць да пераезду ў іншае месца — у музейную залу, якая павінна адкрыцца да канца года і ў якой будзе прадстаўлена бортніцтва. Ну а што такое старажытны промысел для краю, дзе я нядаўна пабываў, ведае і Віні-Пух. У краіне ж нашай элемент нематэрыяльнай спадчыны “Лясное бортніцтва Палесся” наогул мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Аднак мой сённяшні аповед толькі ў невялікай ступені тычыцца пчол…
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|