Творца пра творцу № 39 / 1478 за 2020-09-26
Пад мантыяй любові і надзеі
Перакананы, што выяўленчае мастацтва — гэта заўсёды “пашыраны тэст” для кожнага, хто яго бачыць. Калі “персанальны універсум” вузкі, глядач абмяжоўваецца катэгорыямі “падабаецца — не падабаецца”, а крытык шукае пацвярджэння сваіх пазіцый не ў рэальным свеце, а ў гісторыі мастацтваў, дадзенай нам у прафесійных тэрмінах.
У той час, як кожны творца патрабуе іншага — далікатнага пранікнення ў яго індывідуальную прастору, якая існуе па сваіх унутраных законах. Асабіста для мяне цікава не тое, на каго падобны мастак, а тое, хто ж ён насамрэч. Аналогіі і ўплывы — толькі рамка для партрэта маёй гераіні Надзеі Лівенцавай. Мастачкі, якую наўрад ці можна лічыць знакамітай — у асяроддзі элітарнай мінскай багемы яна не тусуецца. Тым не менш, ёй ёсць што сказаць сваім сучаснікам і нашчадкам.
Далей
|
№ 36 / 1475 за 2020-09-05
№ 35 / 1474 за 2020-08-29
№ 34 / 1473 за 2020-08-22
№ 33 / 1472 за 2020-08-15
Таленавіты і непрадказальны
“Вашаму тэатру дадзены гонар адкрыць
VIII фестываль “Галасы гісторыі”, прысвечаны 60-годдзю Вялікай Перамогі, спектаклем
“Выпадковы вальс”.
Такое пасланне з Волагды атрымалі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя М. Горкага напачатку сакавіка 2005 года. Гонар вялікі, але… спектакль тады яшчэ ўвогуле не існаваў, а я толькі заканчваў яго сцэнарый — п’есай назваць той опус не магу.
Запрашэнне было жэстам вялікага даверу і павагі: у 1999-ым на V фестывалі тая ж трупа з вялікім поспехам паказала ў Волагдзе спектакль “У сутонні” паводле Аляксея Дударава.
Абодва згаданыя спектаклі паставіў рэжысёр Барыс Луцэнка. І завадатары не сумняваліся, што мінчукі і на VIII фестываль прывязуць нешта незвычайна цікавае. Так у выніку і атрымалася. Бо для тэатральнага свету Расіі Барыс Луцэнка быў —
Далей
|
№ 19 / 1458 за 2020-05-09
“І стала балюча і травам, і росам...”
Святых паняццяў, як і сяброў, у чалавека не павінна быць шмат. Мама, тата, Радзіма. У нашай краіне яшчэ, вядома, Дзень Перамогi. Напэўна, кожнае 9 Мая многія дастаюць са скрыначак ордэны і медалі сваіх сваякоў, што вярнуліся з палёў Вялікай Айчыннай вайны і засталіся на іх, і раскладваюць узнагароды на стале. Паднімаюцца чаркі, вымаўляюцца нягучна тосты, у вачах з’яўляюцца слёзы. Спяваюцца песні. Уключаючы, абавязкова, “Дзень Перамогі”, якая для людзей савецкіх і постсавецкіх не мае нацыянальнай прыналежнасці. У гэты дзень дастанем такія ўзнагароды — маіх дзядулі і траюраднага дзядзькі — і мы з мамай. Таты — афіцэра савецкай арміі, сына афіцэра, што прайшоў ад Сталінграда да Берліна, — з намі не будзе: ён так марыў сустрэць у коле сям’і 75-годдзе Перамогі, але не дажыў да Святога свята тры з невялікім месяцы... Напярэдадні Дня Перамогі “К” папрасіла вядомых дзеячаў культуры распавесці аб іх любімых творах, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.
Далей
|
№ 4 / 1443 за 2020-01-25
Высокае неба Пятра Данэліі
23 студзеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага пейзажыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Пятра Данэліі. Пры жыцці я называў яго, вядома ж, з імем па бацьку — Пётр Аляксеевіч, хаця мы сябравалі шмат гадоў. Дыстанцыю адчуваў заўсёды. І прычынай таму была не толькі значная розніца ва ўзросце: проста, ён быў выдатны мастак, прычым сапраўдны, і належыў да пакалення тых “апошніх з магікан”, хто стаяў ля вытокаў пасляваеннага беларускага пейзажнага жывапісу.
Далей
|
№ 13 / 1400 за 2019-03-30
Калі ружа лунае...
І вось надышоў час, калі на даляглядзе яго жыцця замільгацела лічба “70”. У біяграфіі мастака — тэрмін нежартоўны. Асабліва калі гаворка ідзе пра творцу, які зрабіў ужо нямала, але прагне зрабіць яшчэ больш — бо гэтага патрабуе назапашаны досвед, сталасць, майстэрства, глыбокі выпакутаваны погляд на навакольны свет, на спадчыну беларускай зямлі з яе добрымі і таленавітымі людзьмі, на тое, што саграе сэрца.
Далей
|
№ 47 / 1383 за 2018-11-24
Словы пра паэта Анатоля Сыса
Героя гэтага нарысу Адама Глобуса пры жыцці спярша ўзносілі да вяршыняў, потым зневажалі, а ўжо пасля смерці — у адзін голас ідэалізуюць. А вось у гэтых радках няма ні знявагі, ні ўзвышэння — толькі сяброўская шчырасць. І, зразумела, перасцярога.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|