Айчынны “дыснейлэнд” непадалёк ад Гродна
Сацыяльная адказнасць бізнесу, як вядома, праяўляецца не ў словах і абяцаннях, а ў сапраўдных справах. Гэтую выснову сёння разумеюць і цалкам падзяляюць многія флагманы беларускай вытворчасці. Сярод такіх лідараў стала і надоўга “прапісаўся” Гродзенскі мясакамбінат. Да ўсяго, ён з’яўляецца ўладальнікам унікальнага агратурыстычнага комплексу “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”, які часам нават называюць айчынным “дыснейлэндам”.
Цяпер “Каробчыцы” — адзін з самых дагледжаных куткоў Гродзеншчыны, а таксама і бадай самы запатрабаваны тураб’ект. У выхадныя сюды прыязджаюць да 3 тысяч чалавек. Пра гэты, знакаміты на ўсю вобласць ды, бадай, і на ўсю Беларусь сацыяльна-культурны аб’ект, далейшыя перспектывы яго “раскруткі”, сацыяльнае жыццё прадпрыемства і многае іншае “К” пагутарыла з генеральным дырэктарам ААТ “Гродзенскі мясакамбінат” Анатолем ГРЫШУКОМ.
Далей