“Паралельны” Чэхаў
Нягледзячы на сваю назву і адмысловасць колішняга статуса тэатралабараторыі, сёння Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі практычна страціў імідж “кузні айчыннай п’есы” і паступова ператвараецца ў звыклы рэпертуарны тэатр з яго будзённымі клопатамі пра запаўняльнасць залы і платныя паслугі. Смуткуючы аб немагчымасці весці нармальную лабараторную дзейнасць і займацца развіццём-прасоўваннем твораў айчынных драматургаў, як гэта некалі задумвалася і было, і ў рэпертуарнай палітыцы тэатр свядома адыходзіць ад фарміравання афішы адно толькі з беларускіх назваў. Напачатку “іншанацыянальныя” пастаноўкі фігуравалі ў афішы ў рамках праекта пад умоўнай назвай “Сучасная драматургія краін свету на эксперыментальнай сцэне”, потым — без усялякіх
каментарыяў. Маўляў, не варта замыкацца і абмяжоўваць сябе адной-адзінай, нават самай высакароднай ідэяй, неабходна спрабаваць выходзіць на новыя ўзроўні...
Далей