art-блог № 32 / 1315 за 2017-08-12
Складанасці прагляду
На вуліцы лье моцны летні дождж. Разам з заснавальнікам і арт-дырэктарам форуму Аляксандрам Мартынюком, сябрам журы, кінакрытыкам Максімам Карпіцкім і каардынатаркай Лерай Грын абмяркоўваем вынікі міжнароднага кінафестывалю кароткаметражнага кіно. “Кіно можа быць свядома недасканалым — чаму яно тады не вартае ўвагі?” — разважае Аляксандр. Максім, узгадаўшы любімую фразу Ланглуа “ўсе фільмы нараджаюцца роўнымі”, звяртае ўвагу на тое, што часам менавіта непрафесійнае, выпадкова знятае кіно можа распавесці пра час болей за шматлікія карціны мэтраў. Лера маўчыць. Я напіраю на тое, што канцэпцыю форуму трэба прапісаць больш выразна. Фэст “Нефільтраванае кіно”, які прайшоў у Мінску напрыканцы ліпеня, — гэта падзея, якая падымае шмат пытанняў, і галоўнае з іх — што ёсць сёння кіно і як мы мусім яго ўспрымаць.
Далей
|
Фармат “базарных” пазлаў
Багатая выставачная праграма “Славянскага базару ў Віцебску” заўжды мела менавіта мастацкі ўхіл і тым самым хаця б крыху ўраўнаважвала забаўляльны аспект фестывалю. Сёлета гэта стала яшчэ больш відавочным. Склаўшы разам выставачныя праекты, можна з упэўненасцю канстатаваць: яны былі папраўдзе скіраваны на лепшыя нацыянальныя скарбы — у атачэнні замежнага мастацтва, у той ці іншай меры звязанага з нашым фестывалем.
Далей
|
№ 31 / 1314 за 2017-08-05
“Жанчына мора”: прапіска магілёўская
Магілёўскі абласны драматычны тэатр па традыцыі завяршыў сезон прэм’ерай. Ды якой! П’еса нарвежскага класіка Генрыка Ібсена “Жанчына з мора” атрымала аўтарскае прачытанне галоўнага рэжысёра тэатра Саўлюса Варнаса.
Далей
|
Вольныя, як матылькі
30 ліпеня коласаўцы закрылі 91-ы тэатральны сезон прэм’ерай “Дарослыя дзеці”. У аснову новай пастаноўкі заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомава, які на працягу дваццаці гадоў стала кантактуе з Віцебскам, пакладзеная п’еса вядомага амерыканскага драматурга і сцэнарыста Леанарда Герша “Гэтыя вольныя матылькі”. Яна атрымала прызнанне на Брадвеі, была экранізавана і абышла многія сцэны Еўропы. У цэнтры спектакля — гісторыя кахання двух маладых людзей. Але яна не столькі пра каханне ў яго
звыклым разуменні, колькі пра чалавечае жыццё і складаныя стасункі тых, чыімі ўчынкамі кіруе Любоў у самых розных праявах.
Далей
|
Аўдыя & Відэа
Ліпеньскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць генеральны дырэктар радыёстанцыі “Пілот-FM” Анатоль ДЗЯНІСАЎ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
| |
№ 30 / 1313 за 2017-07-29
Не толькі паўторы-рэпрызы расійскай антрэпрызы
Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” год ад году змяняе “начынку”: не толькі імёны ўдзельнікаў, але і самі мерапрыемствы, што складаюць праграму. Змяняюцца і суадносіны між рознымі відамі мастацтваў. Сёлета канчаткова знікла кіно, затое замацаваў свае пазіцыі тэатр. Такіх праектаў, як і летась, было тры: заснаваныя ў 2000-м “Тэатральныя сустрэчы”, “Лялечны квартал”, што з’явіўся чытыры гады таму, і Фэст вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”, што прайшоў у трэці раз. Якая ж дынаміка ў кожнага са згаданых праектаў? І ці даюць яны ўяўленне, куды рушыць сучаснае тэатральнае мастацтва ўвогуле?
Далей
|
На мяжы мастацтва і жыцця
Кіно памерла. Няхай жыве посткіно! Менавіта з такім ніцшэанскім настроем сустракаў сваіх гасцей міжнародны форум памежнай культуры “ХРОНОТОПь. ART: REBOOT”, які другі год запар ладзіцца ў прыроднай глушы “арт-вёскі Каптаруны”, што на самай мяжы паміж Беларуссю і Літвой. Акрамя традыцыйнага падзялення на адукацыйную праграмму і практыкаарыентаваны кіналагер, падчас якога яго ўдзельнікі здымалі свае стужкі, у гэтым годзе арганізатары вялікую ролю надалі кінапаказам беларускіх, расійскіх, украінскіх і польскіх фільмаў. Асноўнай іх тэмай стала спроба грунтоўнага асэнсавання прынцыпа “памежнасці”: эстэтычнага, маральнага, культурнага, палітычнага. “К” высвятляла, наколькі ўдала гэта атрымалася зрабіць.
Далей
|
№ 29 / 1312 за 2017-07-22
Конкурс “Славянскага базару…”: гульня па правілах і без
Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск” заўсёды быў у цэнтры “Славянскага базару…” Як толькі станавілася вядома імя ўладальніка “Гран-пры”, Міжнародны фестываль мастацтваў, па сутнасці, завяршаўся, нягледзячы на шматлікія далейшыя мерапрыемствы. Сёлета ж інтрыга захоўвалася акурат да гала-канцэрта закрыцця: двое лідараў атрымалі аднолькавыя балы, наступны за імі — усяго на адзін менш. Паводле Палажэння аб конкурсе, ні Гран-пры, ні першая прэмія падзелены быць не могуць. Як тут быць?..
Далей
|
Рэквіем па “Драконе”
У Гомельскім абласным драматычным тэатры пад закрыццё сезона паставілі спектакль “Дракон” па матывах
аднайменнай п’есы Яўгена Шварца. Вынік? Як у шахматах: “матывы” пачынаюць і… выйграюць, ствараючы азначаны пастаноўшчыкамі жанр “рэквіем па мары”.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|