art-блог № 50 / 1541 за 2021-12-11
Матэрыялізаваныя міражы. У мастацтве і рэчаіснасці
Калі-нікалі на выставах сучаснага беларускага мастацтва я згадваю маладосць, 70-я гады. Гэта быў час, калі адзіна правільным мастацтвам афіцыйна лічыўся зразумелы простаму чалавеку рэалізм з акадэмічным ухілам, а ўсё, што ў гэты фармат не ўплішчвалася, служыла ілюстрацыямі да крытычных опусаў пра заняпад буржуазнай культуры. Рэпрадукцыі твораў Васіля Кандзінскага, Казіміра Малевіча, Макса Эрнста, Сальвадора Далі, Джэксана Полака, Генры Мура і іншых карыфеяў я ўпершыню пабачыў менавіта ў такога роду прапагандысцкіх брашурах. А паколькі ў нас тады такога мастацтва па вызначэнні і блізка быць не магло, праз сваю недасягальнасць яно вабіла як міраж у пустэльні. Сёння гэтыя міражы матэрыялізаваліся.
Далей
|
Ён быў свабодным у творчасці
На сталічных выставачных пляцоўках цяпер праходзіць Першае трыенале сучаснага мастацтва “Канцэпт” — мастацтва актуальнага, авангарднага, канцэптуальнага. Багатую палітру трыенале склалі творы вялікага мноства прафесійных мастакоў і пачаткоўцаў, якім ёсць чым здзівіць і ўразіць па-за межамі традыцыйнай творчасці. Сярод гэтых сучасных, у асноўным маладых аўтараў вылучаецца імя мэтра авангарднага мастацтва Беларусі — Аляксандра Салаўёва з Віцебска, які сёлета пакінуў наш свет, трохі не дажыўшы да свайго 95-годдзя. Яго творчасць — таксама сучасная, таксама маладая. У межах трыенале “Канцэпт” у Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Д. Шчамялёва 1 снежня адкрылася выстава жывапісу Аляксандра Салаўёва “Як ёсць…”.
Далей
|
Мода. Музыка. Маладосць. У аздобе настальгіі
Кожны чалавек хоць аднойчы ў жыцці ды сутыкаецца з праблемаю старых рэчаў. І выкінуць шкада, і трымаць няма дзе. Навошта мне стары прайгравальнік і вялікі стос вінілавых пласцінак, калі музыку я слухаю праз Сеціва? Але ж гэта памяць юнацтва… А з гэтымі цацкамі гулялі мае дзеці. А гэтыя кнігі мне няма калі перачытваць, але ж калісьці я быў у захапленні ад гэтых тэкстаў — цяпер гляджу на вокладкі і перажываю тое пачуццё зноў… А рэчы, якія ні да чаго не прыстасуеш, — можа, ад іх пазбавіцца? Не, шкада: сябры дарылі.
Мая бабуля да скону захоўвала цэлую калекцыю шматкоў розных тканін. Гэта быў яе “архіў”. Бабуля была добрай швачкай, з таго і жыла ў вайну ды і потым — у цяжкія пасляваенныя гады. Брала бабуля такі шматок у рукі і расказвала, якая з гэтай тканіны была сукенка, хто яе замаўляў, як склаўся лёс жанчыны, што насіла гэтую сукенку.
А ўспомніў я гэта на выставе “Мода. Музыка. Маладосць”, што праходзіць у Галерэі Міхаіла Савіцкага.
Далей
| |
№ 49 / 1540 за 2021-12-04
Ці лёгка быць маладым?
У 1986 годзе латвійскі рэжысёр Юрыс Падніекс паставіў дакументальна-публіцыстычны фільм з назваю, якая стала крылатым выслоўем: “Ці лёгка быць маладым?”. Як вынікае з назвы, фільм пра моладзь; пра непрыманне ёю звыклага для папярэдняга пакалення ладу жыцця, спантанны пошук адказу на вечнае пытанне пра сэнс жыцця. З фільма вынікае, што маладосць зусім не бестурботны час, як яно падаецца на настальгічнай адлегласці ў сталыя гады.
Далей
|
А зоркі нарадзіліся?
Зоркі на небе маюць звычку падаць, згасаць, запальвацца зноў. А ў нашым Музычным тэатры яны нараджаюцца. Сведчаннем гэтага — назва прэм’ернага спектакля “Нараджэнне зорак”. А наколькі яны насамрэч зоркі і сапраўды нараджаюцца, а не знікаюць, паспрабуем разабрацца.
Далей
|
Нібыта праз хрустальнае шкло…
Вялікую персанальную выставу мастака Андрэя Духоўнікава маглі б убачыць віцябчане напрыканцы восені ў сваім абласным Мастацкім музеі, але цяпер убачаць невялічкую і канцэптуальную выстаўку ў нефармальнай і багемнай Арт-прасторы на Талстога, 7. Андрэй Духоўнікаў чалавек вядомы, аўтарытэтны — дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, вялікі прапагандыст і рухавік справы захавання памяці пра УНОВИС: і ў гэтай дзейнасці ён сапраўдны творца. але ж і сам — мастак, захоплены, натхнёны. А вось ладзіць уласныя выставы часу ў яго звычайна не стае, і экспазіцыя, што адкрылася ў панядзелак 29 лістапада, — са спісу рэдкіх з’яў. Тым больш яна вартая ўвагі.
Далей
| |
№ 48 / 1539 за 2021-11-27
Кантэкст канцэпту
Гэтымі днямі ў сталіцы адбываецца культурніцкі фэст пад назваю Трыенале “Канцэпт”. Ладзіцца такога роду імпрэза ў нашай краіне ўпершыню. Як вынікае з назвы, гаворка ідзе пра мастацтва канцэптуальнае. А канцэптуалізм паводле вызначэння — гэта кірунак, дзе ўвага засяроджваецца на інтэлектуальным асэнсаванні твора. Сам жа канцэптуальны арт-аб’ект мае мэтаю трансляцыю той ці іншай ідэі. Лагічна запытаць: а што тут асаблівага? Нейкі ідэйны грунт ёсць у якога заўгодна мастацтва, нават калі вонкава яно падаецца чыста рэфлексіўным. Асаблівасць канцэптуалізму ў тым, што ўзровень непасрэдна мастацкай рэалізацыі праекта прынцыповага значэння не мае. Канцэптуалізм мае сваю дзялянку на шырокім абшары постмадэрнізму. У Еўропе і ў Злучаных Штатах Амерыкі гэтае колісь эпатажнае мастацтва даўно набыло кананічнасць і нават паспела забранзавець.
Далей
|
Для роднасных душ
Новыя тэхналогіі ўсё больш актыўна ўваходзяць у побыт, у тым ліку і ў галіне музыкі. Цяпер зусім не абавязкова збірацца выканаўцам у студыі, каб запісаць новы матэрыял. На дапамогу прыходзіць Інтэрнэт. Дастаткова наяўнасць кіраўніка-прадзюсара, яго здольнасці арганізаваць працэс, і праз некаторы час у Сеціве з’яўляюцца новыя запісы. Так здарылася ў 2013-м, калі з ініцыятывы бас-гітарыста і скрыпача, былога ўдзельніка «Песняроў» ды джазавых груп Ігара «Стэфа» Сафонава і Барыса Бернштэйна, жыхара Атланты, музыкантамі з розных краін была запісана і выдадзена на CD праграма «Вясёлыя жабракі». Мэтай працы было ўшанаванне памяці кампазітара Ігара Паліводы, які напісаў гэтую праграму яшчэ для «Песняроў», але якая так і не была выдадзена на гуканосьбітах.
Далей
|
Па клавішах чорных і белых
Пачатак зімы будзе адзначаны грандыёзнай падзеяй: 1–10 снежня ў сталіцы адбудзецца Міжнародны конкурс піяністаў “Мінск-2021”.
Далей
| |
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 155
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|